1 кастрычніка – Сусветны дзень пажылых людзей. Гэты дзень павінен стаць напамінам кожнаму, што старасці патрэбна падтрымка, любоў і клопат. Заастравецкая сельская бібліятэка да гэтай важнай падзеі запрасіла ў цёплую гасцёўню «А ў сэрцы маладосць спявае…» сваіх самых актыўных чытачоў «залатога ўзросту» і проста сяброў бібліятэкі. Жанчыны з задавальненнем удзельнічалі ў розных інтэлектуальных і творчых конкурсах, паказвалі свае танцавальныя і песенныя магчымасці, дзяліліся сакрэтамі сваёй непадробнай маладосці. Дзякуючы аптымізму, задору і вялікай жыццёвай энергіі прадстаўнікоў «залатога ўзросту», сустрэча атрымалася па-сапраўднаму цёплай, шчырай, і да слёз пранікнёнай.
