Банк дадзенных Клеччына

Пісьменнікі Клеччыны

Краязнаўчая база дадзеных» Пісьменнікі Клеччыны ” змяшчае звесткі пра пісьменнікаў, паэтаў – ураджэнцаў Клецкага раёна, або звязаных з ім сваім жыццём і творчасцю. Храналагічныя рамкі не абмежаваныя. У базе даных адлюстравана бібліяграфічная інфармацыя на дакументы, прадстаўленыя ў фондзе Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Інфармацыя аб кожнай персаналіі мае біяграфічную даведку і бібліяграфічны спіс літаратуры. Пошук магчымы метадам паслядоўнага прагляду алфавітнага спісу.

Па меры паступлення інфармацыі база дадзеных будзе дапаўняцца новымі звесткамі, частка найбольш цікавых крыніц будзе прадстаўлена ў паўнатэкставым фармаце.


Сузор’е талентаў народных

Клеччына – гэта край, які багаты мясцовымі ўмельцамі, таленавітымі майстрамі і сапраўднымі творцамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У далёкія часы людзі ўпрыгожвалі рознымі ўзорамі адзенне, галаўныя ўборы, абутак, прадметы побыту. Майстэрства перадавалася з пакалення ў пакаленне, і ў наш час не страціла сваёй папулярнасці. Адраджаючы і захоўваючы беларускія традыцыі, мы працягваем гісторыю продкаў.

База дадзеных “Сузор’е талентаў народных” прадстаўляе матэрыялы пра народных умельцаў нашай малой Радзімы.

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх