З мэтай прывіцця любові да кнігі і чытання, правядзення вольнага часу дзяцей у перыяд школьных канікул Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў на інтэрактыўную квэст-гульню «Таямніцы страчаных казак». Дзеці адгадвалі герояў дзіцячых кніг і казачных персанажаў, праходзілі кніжныя лабірынты і, канечне, спрабавалі самі пабываць у ролі герояў казак. Прыходзьце і вы да нас, і перад вамі адкрыецца неабсяжны свет.
