Да дня беларускага пісьменства, з мэтай паглыблення ведаў дзяцей і падлеткаў пра такую важную падзею ў нашай краіне ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшоў пазнавальны марафон “Ля вытокаў пісьменства”. Падчас сустрэчы ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з гісторыяй гэтага свята і асноўнымі яго прынцыпамі, зазірнулі ў мінулае і мелі цудоўную магчымасць глыбей дакрануцца да роднага беларускага слова. Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца неабсяжны свет кнігі.
