Літаратурна-музычны клуб «Імяніннік», які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, запрасіў сваіх сяброў на свята вясенніх імяніннікаў «У краіне цудаў». Вясёлыя гульні, крэатыўныя забавы, танцы, жарты, радасны настрой, незабыўныя эмоцыі, знаёмства з новымі сябрамі, непадробныя ўсмешкі на тварах дзяцей і салодкія пачастункі зрабілі свята па-сапраўднаму цудоўным і незабыўным. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет!
