Заастравецкая сельская бібліятэка далучылася да Адзінага дня бяспекі і запрасіла малодшых школьнікаў на хвіліну бяспечнасці «Усё мы ведаем, усё паўтараем!». Дзеці ў гульнёвай форме разбіраліся з рознымі відамі бяспечнасці, як сябе паводзіць у складаных жыццёвых сітуацыях, паўтарылі тэлефоны экстраных служб і пазнаёміліся з функцыяй вогнетушыцеля.
