Бібліятэчная сустрэча «Попел вайны»

27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Памяць пра Халакост – гэта адзін са спосабаў недапушчэння падобных трагедый у будучым і выхавання павагі да людзей – прадстаўнікоў іншых народаў. Бібліятэчная сустрэча «Попел вайны», якая была арганізавана Заастравецкай сельскай  бібліятэкай для падлеткаў, дала магчымасць яшчэ раз зазірнуць у мінулае і абмеркаваць жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і генацыду ў цэлым. У ходзе сустрэчы школьнікі пазнаёміліся з гістарычным фактам трагедыі Халакосту, даведаліся пра канцэнтрацыйныя лагеры смерці, Праведнікаў народаў свету і ўспомнілі, як гэта бяда пранеслася па заастравецкай зямлі. Для лепшага разумення праблемы Халакосту была прагледжана дакументальная стужка агенцтва тэленавін БТРК «Яны забівалі анёлаў». Мы ні ў якім разе не павінны паўтараць памылкі гісторыі, быць цярпімымі і паважаць тых, хто жыве вакол нас.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх