На экскурсію ў Морацкую сельскую бібліятэку прыйшлі вучні малодшых класаў мясцовай школы. У час экскурсіі дзеці даведаліся, што такое бібліятэка, навошта ў яе хадзіць.Таксама пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы і правіламі карыстання кнігай. Яшчэ даведаліся, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на стэлажы. Убачылі, дзе яна павінна знаходзіцца, каб яе можна было хутка знайсці. Школьнікі з задавальненнем паглядзелі мультфільмы “Тры каты”, “Грышкіны кніжкі”, прынялі ўдзел у літаратурных конкурсах “Чароўныя прадметы”, “Назаві сяброў”, “Казачнае адзенне”, а таксама адгадвалі загадкі. А ў канцы мерапрыемства атрымалі запрашэнне запісацца ў бібліятэку.