У рамках адзінага ўрока, прысвечанага Дню Перамогі, загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі сустрэлася са школьнікамі на дыялогавай пляцоўцы “Гартаючы старонкі памяці”, падчас якой была таксама праведзена віктарына “Дарогамі нашай Перамогі”. Сустрэча спрыяла выхаванню ў падрастаючага пакалення грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміраванню разумення каштоўнасці міру на Зямлі. Мы памятаем, мы ганарымся.