«Запаветная прырода – свет прыгажосці і велічы»

Да Міжнароднага дня аховы навакольнага асяроддзя, з мэтай пашырэння кругагляду дзяцей пра прыроду і экалогію, выхавання пачуцця любові і павагі да навакольнага асяроддзя, фарміравання экалагічнай граматнасці ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшло кніжнае падарожжа «Запаветная прырода – свет прыгажосці і велічы». Сустрэча праходзіла ў форме брэйн-рынгу, і дзвюм камандам трэба было выканаць заданні наступных тураў: «Эколагі», «Дазваляецца, забараняецца», » Чорная скрыня», «Капітан, усміхніся», «Загадкі» і «Экалагічны плакат». Справіліся ўсе на выдатна, але, па колькасці набраных жэтонаў і меркаванні журы (настаўнік пачатковых класаў Аўдзей Святлана Валянцінаўна) перамагла каманда «Гаспадары планеты». Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца непаўторны і цікавы свет прыроды.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх