“Помнім боль і страты твае, Беларусь”

2024 год азнаменаваны слаўнай датай – 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусь зведала на сабе ўвесь жах карніцкіх аперацый, атрымала мноства ран ад жорсткіх баёў. Аб гэтым сведчаць тысячы абеліскаў, манументаў і мемарыяльных комплексаў у розных кутках краіны. Яны як вечны напамін пра тое, які крохкі і бясцэнны мір і як важна яго берагчы. Яны, як праваднікі ў той страшны час, адкрываюць самыя балючыя старонкі ваеннай гісторыі. Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка прысвяціла тэме вызвалення Беларусі і Клецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выставу-агляд  “Помнім боль і страты твае, Беларусь”. Мэтай выставы для карыстальнікаў бібліятэкі з’яўляецца захаванне памяці аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, паглыбленае вывучэнне старонак ваеннай гісторыі краіны, сваёй малой радзімы. На выставе прадстаўлены мастацкія кнігі беларускіх і расійскіх пісьменнікаў-франтавікоў, а таксама мемуары, архіўныя дакументы і лісты, якія сведчаць аб гераічным ваенным мінулым беларускага народа, які страціў кожнага трэцяга за час страшнай Вялікай Айчыннай вайны. Тут адлюстраваны ключавыя падзеі перыяду акупацыі: ад гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці, генацыду беларускага народа да пераможнай аперацыі “Баграціён”. У візуальным шэрагу аб’яднаны дакументальнасць і дакладнасць лічбаў і фактаў ключавых падзей Вялікай Айчыннай вайны з вобразна-эмацыйным адчуваннем чалавечай драмы беларускімі пісьменнікамі і мастакамі – удзельнікамі вайны.Сярод беларускіх аўтараў – творы пісьменнікаў-франтавікоў Васіля Быкава, Івана Мележа, Івана Шамякіна і іншых. Асобнае месца займае дакументальны зборнік “Я з вогненнай вёскі” Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка. Гэта зборнік успамінаў жывых жыхароў 216 спаленых беларускіх вёсак, якія падзялілі падчас вайны лёс Хатыні. Годнае месца занялі творы расійскіх аўтараў – “Мой лейтенант” Данііла Граніна, “Последние залпы” Юрыя Бондарава, паэтычныя зборнікі Эдуарда Асадава, Булата Акуджавы, Юліі Друнінай. Вялікая Айчынная вайна з’яўляецца адной з ключавых падзей сучаснай айчыннай гісторыі. Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з найважнейшых бітваў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Вызваленне Беларусі ад фашызму прынесла нам мір, свабоду, заклала падмурак назалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь. За моцную і квітнеючую Беларусь!

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх