Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Заастравецкай бібліятэкай быў арганізаваны гістарычны экскурс «Гэта наша памяць, гэта наш боль!». Школьнікі пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў этнаграфічным кутку бібліятэкі, наведалі брацкую магілу і помнік ахвярам генацыду, даведаліся, калі і па якой прычыне яны былі ўзведзены ў нашым аграгарадку і ўшанавалі памяць пра мужных герояў самай страшнай вайны ў гісторыі чалавецтва хвілінай маўчання. Мы памятаем, мы ганарымся!
