З чаго складаецца сям’я, што азначае гэта слова, якую ролю выконваюць бацькі, а якую дзеці, якія абавязкі ў іх, што трэба рабіць кожнаму члену сям’і, каб усе былі шчаслівыя і ганарыліся адзін адным, што ўключаюць у сабе сямейныя каштоўнасці. З гэтымі важнымі пытаннямі разбіраліся вучні і класны кіраўнік першага класа Гардзей Таццяна Леанідаўна на пазнавальнай сустрэчы “Самае галоўнае – мая сям’я!”, якую падрыхтавала Заастравецкая сельская бібліятэка. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.
