Да Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца 31 мая, з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў у Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна пытанняў і адказаў «Здаровае пакаленне – багацце краіны». У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні аб шкодзе ўжывання тытуню, алкагольных напояў, псіхатропных і наркатычных сродкаў і іх уздзеянне на дзіцячы арганізм, таксама засяродзілі ўвагу на правілах паводзін падлеткаў у час летніх канікул і правілах бяспекі ў летні перыяд. Далучайцеся да нас, беражыце сябе і сваіх родных.
