“На хвалях казкі”

У кніг, як і ў людзей, таксама бываюць дні нараджэння, бо кожная кніга – гэта цэлы свет! Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначаецца другога красавіка ў дзень нараджэння сусветна вядомага дзіцячага пісьменніка Г. Х. Андэрсэна. Заастравецкая сельская бібліятэка не засталася ўбаку ад гэтай важнай падзеі і завітала на кніжным экспрэсе “На хвалях казкі” ў дзіцячы сад. Дашкаляты пазнаёміліся з цікавымі кнігамі, успомнілі казачных персанажаў, паслухалі казкі і, канечне, па добрай традыцыі, пагулялі ў самыя вясёлыя гульні.  Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца казачны свет.

Записи созданы 887

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх