“Сельская бібліятэка – даступна, камфортна, цікава”

Чарговая вучоба супрацоўнікаў дзяржаўнай установы “Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка” прайшла на базе Заастравецкай сельскай бібліятэкі-філіяла пад час семінара “Сельская бібліятэка – даступна, камфортна, цікава. Арганізацыя вольнага часу, папулярызацыя кнігі сярод насельніцтва”. Пазнаёміўшыся з цікавымі напрацоўкамі і відэапрэзентацыяй па арганізацыі абслугоўвання насельніцтва загадчыка Заастравецкай сельскай бібліятэкі Наталлі Чыркун, прысутныя прынялі актыўны ўдзел у творчай гасцёўні “Што такое дабрыня?”. У ходзе мерапрыемства ўзаемадзейнічалі дзве каманды: бібліятэкары і члены клуба “Юны акадэмік” Заастравецкай сельскай бібліятэкі.

З метадычнымі кансультацыямі выступілі супрацоўнікі Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі, адбылася жывая і канструктыўная размова аб далейшым удасканаленні бібліятэчнай работы, абмен вопытам і думкамі па тэме семінара.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх