2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Час паказаў трываласць і непарыўнасць беларуска — расійскай дружбы, заснаванай на прынцыпах раўнапраўства, узаемнай павагі, даверу і падтрымкі, гістарычнай агульнасці і прыхільнасці адным і тым жа духоўна-маральным каштоўнасцям. З мэтай фарміравання ў дзяцей і падлеткаў уяўленняў пра гістарычныя і культурныя сувязі Беларусі і Расіі, гісторыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, выхавання павагі да традыцый народаў, асэнсавання каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі і яднання дзвюх дзяржаў загадчык Заастравецкай бібліятэкі сустрэлася са школьнікамі розных узростаў на гутарцы — дыялогу «Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс», пазнавальным экспрэсе «Дзве сястры — Беларусь і Расія», міні-гульні «Дружба нас яднае» і гутарцы-абмеркаванні «Беларусь і Расія — моцныя саюзнікі»
