Чарговая сустрэча інтэлектуальнага клуба «Юны акадэмік», які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, прайшла пад назвай «Гарэзлівыя эрудыты». Каб даведацца цікавую інфармацыю пра гісторыю нашай краіны, яе знакамітых людзей, гістарычныя помнікі і краязнаўчыя маршруты, членам клуба трэба было пераадолець шмат перашкод, якія, дарэчы, былі пройдзены з задавальненнем. Далучайцеся да нас, і вам адкрыецца цэлы свет!
