“Сям’я – маленькая краіна”

15 мая адзначаецца Дзень сям’і. Сям’я – гэта адна з важнейшых каштоўнасцей чалавека. Менавіта ў сям’і праходзіць працэс фарміравання чалавека як асобы і як грамадзяніна. Дзякуючы сям’і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Заастравецкая сельская бібліятэка ў гэты дзень запрасіла школьнікаў на гадзіну цікавых зносін “Сям’я – маленькая краіна”. Выконваючы розныя творчыя заданні і расказваючы пра свае сем’і і іх членаў, дзеці маглі пераканацца ў тым, што кожная сям’я – гэта цэлы непаўторны свет, які адыгрывае асноўную ролю ў жыцці чалавека, мае свае традыцыйныя каштоўнасці і пераемнасць пакаленняў. Менавіта ў сям’і выхоўваюцца любоў, павага да родных і блізкіх людзей, даверлівыя і паважлівыя адносіны, якія складаюць асновы сямейнага дабрабыту.

Записи созданы 1105

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх