Урок мужнасці “Гэта забыць нельга!”

З мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну, а таксама да 80-годдзя вызвалення і зняцця поўнай блакады Ленінграда ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Гэта забыць нельга!”. Сустрэча адбылася незвычайнай: для большага разумення дзецьмі нечалавечых умоў пражывання людзей ў блакадным Ленінградзе аповед пра тыя падзеі суправаджаўся прэзентацыяй і праглядам дакументальных відэаролікаў, затым былі знойдзены і зачытаны найбольш жудасныя (па меркаванні дзяцей) урыўкі з кніг “Блакадная кніга” і “Хатынская аповесць”, і адбылося знаёмства з архіўнымі матэрыяламі партызана Вялікай Айчыннай вайны Бінкевіча Уладзіміра Паўлавіча – прадзеда Давыдок Анастасіі, якія яна прынесла на сустрэчу і з гонарам расказала ўсім прысутным. У канцы сустрэчы, за кубкам гарбаты, дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі ад пачутага і ўбачанага і пацвердзілі той факт: як жа добра жыць у мірнай і вольнай краіне.

Записи созданы 891

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх