Патрыятычная акцыя “Беларусь памятае”

З кожным годам застаецца ўсё менш тых, хто змагаўся на палях Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто заваяваў Перамогу ў маі 1945 года. Салдаты адыходзяць, яны ўжо не пройдуць у Дзень Перамогі ў страі аднапалчан, але замест іх гэта могуць зрабіць іх дзеці, унукі і праўнукі. Пагэтаму Свята Перамогі ў Заастравеччы, ужо па добрай традыцыі, пачынаецца з патрыятычнай акцыяй “Беларусь памятае”, ініцыятарам і арганізатарам якой з’яўляецца загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі Клецкага раёна. Жыхары аграгарадка, у сем’ях якіх беражліва захоўваецца памяць пра тых, хто змагаўся ся з фашызмам, з гонарам і пачуццём выкананага абавязку перад героямі Вялікай Перамогі пранеслі партрэты сваіх родных і блізкіх па галоўнай вуліцы аграгарадка. На імправізаванай ваеннай машыне пачэснае месца занялі самыя маленькія жыхары Заастравечча, падрастаючае пакаленне суверэннай Беларусі, дзеля мірнага жыцця якіх і змагаліся нашы дзяды і прадзеды. Да ўрачыстай калоны далучыліся таксама і прадстаўнікі ўсіх дзеючых на тэрыторыі сельскага Савета ўстаноў і арганізацый. Завяршылася шэсце ля брацкай магілы, дзе адбыўся мітынг
“Быць годным Вялікай Перамогі”. Памяць пра вайну – гэта, перш за ўсё, памяць пра людзей. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, нямала яскравых і важных падзей адбудзецца ў жыцці народа, але легендарны подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застанецца ў нашай памяці. Важна беражліва захоўваць яе і перадаваць, як святыню, нашым нашчадкам. Пакуль жывая памяць, будзем жыць і мы. Мы памятаем, мы ганарымся!

Записи созданы 1068

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх