Бібліятэчны дэсант “Свет кнігі – у свет дзяцінства” прызямліўся ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы разам з выхаванцамі дзіцячага сада. Дашкаляты (будучыя першакласнікі) пазнаёмілі з дзейнасцю бібліятэкі, яе сакрэтамі, спыніліся ля стэлажоў з літаратурай для самых маленькіх чытачоў і, канечне, пагулялі ў пальчыкавыя казкі. Найбольшы інтарэс у дзяцей выклікалі гульнёвы куток бібліятэкі і акварыум з чароўнымі рыбкамі. Прыходзьце і вы да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.