На круглы стол «Твае адносіны да шкодных звычак» запрасіла дзяцей і падлеткаў Заастравецкая сельская бібліятэка. У ходзё сустрэчы абмеркавалі пытанні, якія тычацца крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасцей за правапарушэнні, у тым ліку незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыкі шкодных звычак сярод непаўналетніх, бяспечнасці ў сетцы інтэрнэт, паўтарылі правілы бяспечных паводзін у час вясенніх канікул.
