Заастравецкая сельская бібліятэка далучылася да дабрачыннай навагодняй акцыі «Ад усёй душы»: у творчай майстэрні «Падарункі ад трэцяга ўзросту» сябры бібліятэкі зрабілі віншавальныя паштоўкі, якія пад дэвізам «Сагрэем далоні, разгладзім маршчыны» былі з радасцю і пяшчотай дастаўлены тым, каму так патрэбны наша ўвага, клопат і цеплыня. Давайце разам рабіць добрую справу.
