“Беларусь памятае”

У памяць аб тых, хто загінуў і тых, хто не вярнуўся з вайны, у знак удзячнасці пакаленню пераможцаў, напярэдадні свята Вялікай Перамогі па добрай традыцыі заастравячане далучыліся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае” (іныцыятарам і арганізатарам якой з’яўляецца загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі). Жыхары аграгарадка, у сем’ях якіх беражна захоўваецца памяць аб тым, як змагаліся і пакутавалі іх продкі, якія страшныя мукі неслі ад фашысцкай навалы, з гонарам пранеслі партрэты сваіх родных і блізкіх па галоўнай вуліцы аграгарадка. На імправізаванай ваеннай машыне пачэснае месца занялі самыя маленькія жыхары Заастравечча – будучае нашай Беларусі – дзеля мірнага жыцця якіх і змагаліся нашы дзяды і прадзеды. Да ўрачыстай калоны далучыліся таксама і прадстаўнікі ўсіх дзеючых на тэрыторыі сельсавета ўстаноў і арганізацый. Завяршылася шэсце ля брацкай магілы, дзе адбыўся мітынг-рэквіем памяці загінуўшых у гады вайны. Памяць пра вайну – гэта, перш за ўсё, памяць пра людзей. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, нямала яскравых і важных падзей адбудзецца ў жыцці народа, але легендарны подзвіг – Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – назаўсёды застанецца ў нашай памяці. Гэта наша гісторыя, гісторыя нашай краіны. І калі 9 мая кожны ў сваёй сям’і не ўспомніць подзвігі продкаў, грош нам цана. Мы памятаем, мы ганарымся.

Записи созданы 1311

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх