Гісторыя жыве, таму што мае пад сабой цвёрды грунт, захоўваецца ў старых рэчах, прыладах працы, адпачынку, творчасці, а таксама ў народнай памяці, казках і паданнях. Ведаць іх, вывучаць, берагчы — значыць працягваць, развіваць і ўзбагачаць найноўшую гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Бібліятэчны ўрок «Скарбы з вясковага куфара», на які Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла дзяцей з аздараўленчай пляцоўкі «Галактыка дзяцінства», садзейнічаў пашырэнню ведаў пра побыт беларусаў і далучыў да духоўнай спадчыны народа. Далучайцеся да нас, бо канікулы без бібліятэкі – не канікулы!
