З мэтай фарміравання ў дзяцей пазітыўных адносін да здаровага ладу жыцця, пачуцця адказнасці за стан свайго здароўя, здароўя сям’і і грамадства, разумення таго, што здароўе – гэта найвялікшая каштоўнасць чалавека ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы для дзяцей з аздараўленчай пляцоўкі «Галактыка дзяцінства» прайшоў дзень здароўя «Сто парад на здароўе». Мы вывелі формулу, з дапамогай якой немагчыма захварэць, бо яна ўключае ў сабе выкананне рэжыму дня, правільнае харчаванне, адказ ад шкодных звычак, умераныя фізічныя нагрузкі і заняткі фізкультурай. Далучайцеся да нас, і будзеце здаровымі.
