«Кніжнаказачная краіна»

Сучасная бібліятэка – гэта месца, дзе жывуць не толькі кнігі, часопісы і газеты, а ў першую чаргу – культурны цэнтр, дзе з карысцю і задавальненнем можна праводзіць свой вольны час. У гэтым пераканаліся першакласнікі, якія былі запрошаны разам з класным кіраўніком Курылай І. А. у Заастравецкую сельскую бібліятэку на экскурсію-знаёмства «Кніжнаказачная краіна». Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з кніжным фондам,  аддзеламі і правіламі бібліятэкі, пагарталі самую вялікую па памеры кнігу), здзівіліся вялікай колькасці цацак у дзіцячым кутку і, канечне, апантаныя ад убачанага, паабяцалі наведваць бібліятэку кожны дзень. Прыходзьце і вы да нас, і вам адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1183

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх