Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла падлеткаў з лагера працы і адпачынку «Юнацтва» на імідж-кактэйль «За здаровае пакаленне». Гэта была сумленная размова аб тым, як наркотыкі на самой справе ўплываюць на мозг, цела, адносіны з блізкімі і будучыню. Удзельнікі сустрэчы ўбачылі рэальныя наступствы залежнасці, даведаліся, як сказаць «не» і не страціць сяброў, змаглі задаць любыя хвалюючыя пытанні, пераканаліся, што наркотыкі — гэта не «крута», а пастка, якая губіць жыццё. Далучайцеся да нас, беражыце сябе і сваіх родных!
