«Сімвалы незалежнасці»

Падчас інфарм-дасье «Сімвалы незалежнасці», на якое Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў і класнага кіраўніка 2-га класа Гардзей Таццяну Леанідаўну, дзеці даведаліся, што ў адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з’яўляюцца сімваламі дзяржаўнага суверэнітэту рэспублікі. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння. У іх беражліва захаваны рысы, якія адлюстроўваюць мірныя, стваральныя мэты беларускага народа і дзяржавы. Герб, сцяг і гімн – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Далучайцеся да нас, і вам адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1027

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх