«Касманаўтам стаў бы я, няхай мяне навучаць!» – пад такой назвай прайшоў паядынак фантазёраў, арганізаваны Заастравецкай сельскай бібліятэкай да Дня касманаўтыкі і авіяцыі, які адзначаецца 12 красавіка. Незвычайная пазнавальная сустрэча дала магчымасць пашырыць веды дзяцей пра космас, сонечную сістэму, планеты, сузор’і і касманаўтаў, пра гісторыю засваення касмічнай прасторы, першы палёт чалавека ў космас і развіццё беларускай касманаўтыкі. Самыя цікаўныя дзеці маглі нават патрымаць у рукамі рэшткі метэарыта, паназіраць за зоркамі ў тэлескоп і зрабіць фотаздымак у чароўнай касмічнай рамцы. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца свет космасу.
