«Адна гісторыя, адна краіна, адзін народ»

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Гэта дзень – сімвал яднання ўсіх беларусаў, незалежна ад таго, дзе мы нарадзіліся, на якой мове размаўляем, якія традыцыі беражліва захоўваем, так як Беларусь — гэта наш агульны дом, у якім багатая гісторыя і духоўныя каштоўнасці. Гістарычны экскурс «Адна гісторыя, адна краіна, адзін народ», на які Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў і настаўніка гісторыі Дзішук Крысціну Юр’еўну, дапамог глыбей зазірнуць у гісторыю нашага народа, успомніць нашы карані, знакамітых асоб, якія стваралі гісторыю Беларусі, традыцыі і культуру, а таксама з’явіўся напамінам, што адзінства — гэта сіла, што мы — адна сям’я, адна нацыя, адна Беларусь, і мы мацнейшыя, калі разам! Толькі разам мы можам стварыць лепшую будучыню для нашай Радзімы.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх