Заастравецкая сельская бібліятэка гасцінна адчыніла свае дзверы для малодшых школьнікаў з вёскі Морач, якія завіталі да нас на экскурсію-запрашэнне «Сяброўства ўратуе свет». Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся са шматлікімі інтэрактыўнымі выставамі, якія размешчаны ў памяшканні бібліятэкі, зацікавіліся этнаграфічным кутком «Гісторыя вёскі ў рэчах» і, канечне, па традыцыі, загадалі свае самыя запаветныя мары ля бібліятэчнай Савы. Прыходзьце і вы да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.
