У рамках Тыдня бацькоўскай любові Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх сяброў на шчырую размову «Вянок семейный каштоўнасцей». За кубкам гарбаты жанчыны дзяліліся сваім жыццёвым вопытам мацярынства і вызначалі асноўныя арыенціры, на якіх трымаецца дом, у якім жыве любоў і павага да старэйшых. Таксама з цікавасцю і немаверным задорам удзельнікі сустрэчы адказвалі на нестандартныя пытанні, адгадвалі крэатыўныя загадкі і праяўлялі свае творчыя здольнасці ў танцавальных і песенных конкурсах. Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму шчырай і цёплай. Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца цэлы свет.
