Цвірка Таццяна Канстанцінаўна

Біяграфія Цвірка Таццяна Канстанцінаўна нарадзілася (25.08.1967) у в.Расветная. Скончыла Нясвіжскае педвучылішча і філфак БДУ (беларуская і руская мовы). Друкаецца ў газеце “Літаратура і мастацтва”, у часопісах “Першацвет” і “Маладосць”. Пастаянны аўтар раёнкі. Піша замалёўкі ў прозе, кароткія нарысы, апавяданні. Але галоўнае ў яе – вершы. Цікавыя па форме, яны вылучаюцца назіральнасцю, свежасцю пачуццяў, тонкім лірызмам. […]

Худавец Віктар Федаравіч

Біяграфія Худавец Віктар Фёдаравіч нарадзіўся (06.06.1957г.) у в. Казуліцы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Бабруйскае мастацкае вучылішча. Першы верш быў надрукаваны ў 1971г. у раённай газеце “Кіравец”. У час службы ў арміі друкаваўся на старонках газеты “На страже Родины”. Вершы надукаваны ў зборніках “Верыцца ў лепшае, хочацца марыць” (1993г.), “Валошкі ў жыце” (2003г.), аўтар зборніка […]

Тамбулатава Святлана Фадзееўна

Біяграфія Тамбулатава Святлана Фадзееўна нарадзілася (14.04.1963) у Клецку. Скончыла Мінскае культурна-асветнае вучылішча. Жыла ў г.Керч, у 1989 годзе вярнулася у г.Клецк. Свае вершы друкавала ў часопісе “Алеся”, газеце “Вести потребкооперации”, ў зборніках: “Валошкі ў жыце”(2003г.), «Бурштынавы россып» (2005г.). Друкуецца ў раённай газеце “Да новых перамог”. Тэматыка вершаў разнастайная: ад дабрадушнага гумару ў адносінах да рэалій […]

Стромская Святлана Іванаўна

Біяграфія Стромская Святлана Іванаўна нарадзілася (10.08.1965) у в. Шчэпічы Клецкага раёна, скончыла Слуцкае медвучылішча ў 1985г. Працуе інструктарам па ЛФК Клецкага РТМА. Друкавалася ў часопісе “Першацвет”. Пастаянны аўтар раёнкі. Піша не толькі вершы, але і надзвычай цудоўную прозу. Друкавалася ў зборніках: “Верыцца ў лепшае, хочацца марыць” (1993г.), “Валошкі ў жыце” (2003г.). Аўтар зборніка “Ты паслухай, […]

Пабудзей Марыя Іванаўна

Біяграфія Пабудзей Марыя Іванаўна нарадзілася (09.08.1941г.) у весцы Лукаўцы. Скончыла Гродзенскі педінстытут (пачатковыя класы) затым Мінскі педінстытут (руская мова і літаратура). Першы верш напісала калі была вучаніцай 5-га класа. Працавала ў Шчэпіцкай школе. Пастаянны сябар раённай газеты “Да новых перамог”. Яе вершы надрукаваны ў зборніках:“Верыцца ў лепшае, хочацца марыць” (1993г.), “Валошкі ў жыце” (2003г.).Выпусціла зборнікі […]

Нупрэйчык Галіна Іосіфаўна

Біяграфія Нупрэйчык Галіна Іосіфаўна нарадзілася (31.03.1966г.) ў в. Туча Клецкага раёна. Скончыла Слуцкае вучылішча харчавікоў, апаратчык пастэрылізацыі малака, працуе на Клецкім масларобчым камбінаце. Вершы пачала пісаць у дзяцінстве, якія былі надрукаваны ў газетах: “Зорька”, “Піянер Беларусі”. Даўні сябар раённай газеты “Да новых перамог”. Яе вершы надрукаваны ў зборніках:“Верыцца ў лепшае, хочацца марыць” (1993г.), “Валошкі ў […]

Наўчанкова Альдонія

Біяграфія Наўчанкова Альдонія Міхайлаўна нарадзілася (02.06.1939-01.04.2020) ў в. Пільніца Стаўбцоўскага раёна. Пасля заканчэння школы ўдзельнічала ў асваенні цалінных зямель, 15 гадоў працавала ў Карэліі. Свой першы верш “Пільніца” напісала ўжо ў сталым узросце, калі вярнулася на Беларусь. Друкавалася ў газеце “Прамень” Стаўбцоўскага раёна, газетах “Наша слова”, “Да новых перамог”, у зборніках “Верыцца ў лепшае, хочацца […]

Мелешка Лілія Віктараўна

Біяграфія Мелешка Лілія Віктараўна нарадзілася (17.10.1948г.) у Клецку. У 1971г. закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (іспанская і англійская мовы). Настаўнічала ў Клецкай СШ №1, з 1993 па 2004 год працавала старшынёй Клецкага РК прафсаюзаў работнікаў адукацыі. З 1988г. выкладала сусветную мастацкую культуру. Выдатнік народнай адукацыі Беларусі. Пісаць вершы пачала з сярэдзіны 90-х гадоў, […]

Людміла Завея

Біяграфія Людміла Завея нарадзілася (04.11. 1955г.) у Казахстана. Дзяцінства правяла ў в.Якшычы Клецкага раёна. Скончыла Клецкую сярэднюю школу. З 1971г.жыве у г.Мінску. Пастаянны аўтар раённай газеты “Да новых перамог”. Яе вершы надрукаваны ў зборніках:“Валошкі ў жыце” (2003г.), “Бурштынавы россып” (2005г.), “Душа не можа памыліцца” (2006г.). У 2011 годзе выпусціла зборнікі вершаў: “Плач каня», «Между надеждой […]

Лабажэвіч Вольга Паўлаўна

Біяграфія Лабажэвіч Вольга Паўлаўна нарадзілася (23.04.1951 г.) у в.Машукі Клецкага раёна. У 1974 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, працавала ў рэдакцыі раённай газеты “Да новых перамог”. Выкладала беларускую мову і літаратуру ў СШ №2 г.Клецка. Друкаецца ў раённай газеце, часопісе “Вожык”, газетах “Звязда”, “Народная газета”, “7 дзён”. Піша вершы, гумарэскі, байкі, прыпеўкі, загадкі і […]

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх