«Не спазніся выратаваць свет!»

З мэтай фарміравання ў дзяцей беражлівых адносін да ўсяго жывога на планеце Зямля, уяўленняў і элементарных ведаў пра экалогію ў цэлым, раслінны і жывёльны свет нашай зямлі загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі правяла са школьнікамі гульню-падарожжа «Не спазніся выратаваць свет!». Прайшоўшы заданні віктарыны «У гасцях у Лесавіка» і выканаўшы заданні на экалагічных прыпынках «Прыродныя барометры», «Бабуля-загадуля», «Лясная аптэка» і «Чужы нос», дзеці не толькі даведаліся шмат новага і цікавага пра разнастайны свет прыроды, але і пераканаліся ў тым, што берагчы прыроду – гэта абавязак кожнага чалавека. Далучайцеся да нас, і вам адкрыецца цікавы свет.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх