У Грыцэвіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне клуба “Чамучкі” “Па старонках нашай гісторыі”. На мерапрыемстве рабята “акунуліся” у глыбокую даўніну нашай Радзімы: з цікавасцю слухалі аб Еўфрасінні Полацкай, Кірыле Тураўскім, Францыску Скарыне. Даведаліся аб жыцці і занятках старажытных Беларусаў: што сеялі і якіх свойскіх жывёл мелі на сваіх падворках. Уважліва слухалі аповед аб тым, якія дужыя і працавітыя былі продкі беларусаў, як для пасеваў высякалі дрымучыя лясы і потым выпальвалі іх, адважна палявалі на зубра, тура, мядзведзя, лася, вепра. У заключэнні трое ўдзельнікаў прачыталі падрыхтаваныя дома вершы пра родную мову, пра Беларусь.