Літаратурнае лато “Пазнай Беларусь – і ты яе палюбіш!”

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дае бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?
Якуб Колас
Падчас літаратурнага лато “Пазнай Беларусь – і ты яе палюбіш!”, якое Заастравецкая сельская  бібліятэка прымеркавала да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа (3 лістапада 1882 года), дзеці зрабілі вандроўку па розных кутках самай прыгожай краіны ў свеце – Беларусі: пабывалі ў сталіцы нашай Радзімы, пазнаёміліся з вядомымі помнікамі і мясцінамі, даведаліся, чым славіцца Беларусь і беларусы на ўвесь свет, паслухалі творы Якуба Коласа для дзяцей. Прыходзьце і вы ў бібліятэку, каб адкрыць для сябе свет!

Записи созданы 1105

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх