Да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка, а таксама ў рамках святкавання Тыдня роднай мовы, Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла вучняў 5-га класа ў літаратурнае кафэ “Прайсці праз вернасць”. Школьнікі пазнаёміліся са шматлікімі тамамі кніг, у якіх размешчаны творы Максіма Танка, зрабілі падарожжа па мясцінах жыцця пісьменніка і звярнуліся да твораў, якія былі напісаны творцам слова для дзяцей. Найбольшую цікавасць у рабят выклікалі заданні, у якіх можна было паспрабаваць свае сілы ў напісанні верша па прапанаваных словах, а таксама з адшукваннем і тлумачэннем вядомых беларускіх слоў, што сустракаюцца ў творах Максіма Танка і ўжываюцца часцей за ўсё ў паўсядзённым жыцці.