«Чытаць – гэта модна, чытаць – гэта здорава!»

З мэтай прыцягнення ўвагі да кнігі, чытання і бібліятэкі ў цэлым загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі правяла сярод малодшых школьнікаў экспрэс-акцыю «Чытаць – гэта модна, чытаць – гэта здорава!». Дзякуючы праведзенай акцыі, дзеці пераканаліся ў тым, што без кнігі чалавек не можа існаваць, бо будзе бязграматным, што бібліятэка сёння гэта не толькі «кніжны дом», але і месца, дзе здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, дзе можна з карысцю правесці свой вольны час як дзецям, так і дарослым! Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі на памяць флаеры «Бібліятэка – гэта…» Прыходзьце да нас кожны дзень, чытайце з задавальненнем, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх