З мэтай вывучэння правоў і абавязкаў дзяцей, знаёмства з асноўнымі дакументамі аб правах і абароне дзяцей, упарадкавання ведаў пра правапарушэнні, іх віды і адказнасць у Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшоў інтэрактыўны занятак «У лабірынтах Закону», які у поўнай меры спрыяў павышэнню прававой культуры дзяцей і выхаванню ў іх пачуцця адказнасці за свае ўчынкі. Далучайцеся да нас, і перад вамі адкрыецца прававы свет.
