У цеплы жнівенскі дзень жыхары вуліцы Тарговая, сябры і суседзі сабраліся разам, каб адзначыць цудоўнае свята – свята вуліцы. Віншавалі жыхароў супрацоўнікі Клецкай раённай бібліятэкі. На яго прыйшлі жыхары вуліцы, каб узгадаць былое, абмеркаваць нядаўняе, памарыць пра заўтра і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе пашчасціла нарадзіцца. Добры настрой на свяце дарылі артысты Рассветаўскага сельскага дома культуры, жаночы вакальны ансамбль “З песняй па жыцці”. Канцэртныя нумары змяняліся ўшаноўваннем жыхароў вуліц. Дзякуючы, работнікам культуры, ніхто не застаўся па-за ўвагай. Прысутныя на свяце атрымалі велізарны зарад станоўчай энергіі.