Літаратурна-музычны клуб «Імяніннік», які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, запрасіў дзяцей на свята «Усе колеры дзяцінства». Цікавыя гульні і конкурсы, танцы і салодкія пачастункі і, як вынік — пазітыўныя эмоцыі, добры настрой, самыя шчырыя ўсмешкі і знаёмства з новымі сябрамі. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца непаўторны свет дзяцінства.
