Родны куток Беларусі

Што такое свята вуліцы? Гэта, перш за ўсё, зносіны і згуртаванне ўсіх жыхароў – людзей, для якіх гэтая вуліца стала роднай, у росквіт і дабрабыт якой яны ўнеслі сваю лепту, клапоцячыся аб чысціні і парадку сваіх дамоў і прылеглай да іх тэрыторыі. Для жыхароў завулка Талстога супрацоўнікі Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі 4 жніўня ладзілі свята. На яго сабраліся жыхары і госці вуліцы, каб прыгадаць мінулае, парадавацца поспехам і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе пашчасціла нарадзіцца…

Добры настрой на свяце дарылі артысты Рассветаўскага сельскага дома культуры, жаночы вакальны ансамбль “З песняй па жыцці”, Аляксей Лапата, Марыя Бандарык, Аляксандра Зотава. У іх выкананні гучалі песні аб вёсцы, зямлі, бацьках, каханні. Спявалі і жыхары завулка. Гульнёвую праграму для дзяцей правяла загадчык Галавацкай сельскай бібліятэкі-клуба Галіна Карсюк.

Працавітыя, добрыя і шчодрыя людзі жывуць на завулку, любяць парадак і ўтульнасць. 55-гадовы ізумрудны юбілей сумеснага жыцця  адзначылі ў красавіку  Марыя Антонаўна і Расціслаў Васільевіч Ермашэвічы. Прыемныя ўспаміны засталіся ад размовы з  Жукоўскай Надзеяй Канстанцінаўнай. Сярод жыхароў, найбольш вядомых сваёй працавітасцю і высокім пачуццём адказнасці, патрэбна адзначыць Вольгу Канстанцінаўну Едзіновіч,  Святлану Ільінічну Аўсяннік, Марыю Ціханаўныу Коўчур, сем’і Котавых, Калейнік. У адрас кожнага з іх у гэты дзень гучалі добрыя словы, музычныя падарункі, віншаванні. Наогул, удзячнасці заслугоўваюць усе, хто жыве на невялікім, але такім прыгожым завулку. Шчасця, міру і дабрабыту ў кожны дом, кожную сям’ю.

На развітанне ўсе прысутныя дзякавалі за свята, якое атрымалася яркім і па-хатняму добрым, за талент сабраць людзей і падараваць ім радасць.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх