З дабрынёй і любоўю

«Наўрад ці ёсць вышэйшая з асалод, як асалода тварыць». Мікалай Карамзін. Напярэдадні Тыдня бацькоўскай любові ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па вырабе віншавальных паштовак у тэхніцы скрапбукінг ад Старшыні Клецкага раённага Савета дэпутатаў, Старшыні Клецкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Сухавей Наталлі Міхайлаўны. Наталля Міхайлаўна падзялілася сваім вопытам і дапамагла актыву бібліятэкі зрабіць небывалыя па прыгажосці паштоўкі, якія можна падарыць на свята сваім самым блізкім людзям. Складаны, але пры гэтым жа найцікавейшы працэс стварэння паштовак настолькі захапіў усіх прысутных, што час зносін прайшоў на адным дыханні, а сустрэча пакінула цёплыя і шчырыя ўспаміны.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх