Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 5 чэрвеня, Заастравецкая сельская бібліятэка сустрэла з выхаванцамі аздараўленчай пляцоўкі, запрасіўшы іх на брэйнстромінг «Зберажы свет, у якім жывеш». Дзецям было прапанавана прайсці экалагічныя прыпынкі: «Кніга скарбаў», «Бюро надвор’я», «Хвастастатая віктарына» і «Конкурс капітанаў». Выканаўшы розныя заданні на прыпынках, дзеці пашырылі свае веды пра жывёльны і раслінны свет і зразумелі, што беражлівыя адносіны да прыроды і ахова навакольнага асяроддзя – абавязак кожнага чалавека. Далучайцеся да нас, і перад вамі адкрыецца свет прыроды.
