Да Дня бібліятэк, які ў нашай краіне адзначаецца 15 верасня, у Заастравецкай сельскай бібліятэцы праходзіць агітакцыя “Кніжнае дрэва”, мэта якой – заахвоціць насельніцтва чытаннем кніг. Нягледзячы на тое, што за акном – восень – час, калі дрэвы пачынаюць скідаць сваю лістоту, а ў нашым Доме кніг – наадварот: “сумнае” дрэва наведвальнікі бібліятэкі ўпрыгожваюць асеннімі лісцікамі, на якіх запісваюць кнігі, якія абавязкова раяць прачытаць кожнаму. Акцыя працягваецца, далучайцеся да нас – і вы даведаецеся, якія з кніг – самыя цікавыя, і тады вам адкрыецца цэлы свет.