Да Дня бібліятэк, у Грыцэвіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшлі “Бібліятэчныя пасядзелкі” для вучняў 2-4 класаў. У цёплай і дабразычлівай атмасферы рабяты здзейснілі невялічкае падарожжа ў свет кнігі – краіну Чыталію. З энтузіязмам і захапленнем удзельнічалі ў віктарыне “Адгадай казачнага героя”, гульні “Шыварат-навыварат”, конкурсе загадак “Загадкі на кемлівасць”. Сустрэча прайшла з добрым настроем і шчырымі усмешкамі.