У рамках акцыі «Бібліятэка – сонечны востраў дзяцінства» ў Заастравецкую сельскую бібліятэку завіталі дашкаляты са сваімі выхавацелямі з дзіцячага сада. Знаёмства з мноствам кніг (да самага неба), чароўнымі Совушкамі, дзіцячым вугалком, рыбкамі з акварыума, этнаграфічным кутком бібліятэкі і Біблікам выклікалі ў дзяцей настолькі станоўчыя эмоцыі, што яны нават не хацелі развітвацца з такім чароўным царствам. Не забылі мы паўтарыць і правілы бяспечных паводзін, каб дарога ў кніжны дом была небяспечнай. У канцы сустрэчы ўсе паабяцалі прыйсці ў бібліятэку разам са сваімі бацькамі. Прыходзьце і вы да нас, і перад вамі адкрыецца неабсяжны свет.
