Кніжная палітра “Пагуляем у роднае слова”, якая была арганізавана Заастравецкай сельскай бібліятэкай да Міжнароднага дня роднай мовы, дапамагла падлеткам яшчэ раз упэўніцца ў тым, што наш нацыянальны скарб – гэта родная мова, трэба любіць і шанаваць яе, бо менавіта ў ёй захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова. Далучайцеся да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.